Немного о полесско-иранских контактах. Из рецензии на книгу А. Прохорова "Князь Тур: история одной легенды."
http://kryuja.org/artykuly/recenziji/sanko_kniaz_tur.htmlНайперш яго(автора- Jauhien) позірк спыняецца на іранскім свеце (раздзел 3 «Имя князя — Тур»). I гэта не выпадкова, бо менавіта ў іранцаў сітуацыя намінацыі словамі аднаго кораня i валадара-эпаніма, i народа, i краіны, якую ён насяляе, выступае ў найбольш чыстым выглядзе. Там жа знаходзіцца i міфалагічны аднайменнік нашага Typa — Typ (Thur?), сярэдні сын цара Траэтаоны (Ферыдуна ў «Шахнамэ» Фірдаусі). Істотна тое, што ў міфе апавядаецца пра часы, яшчэ вельмі блізкія да часоў стварэння, адпаведна, пра найбліжэйшых нашчадкаў першых насельнікаў зямлі. Пасля выпрабавання бацька дае сынам імёны паводле іх якасцяў i наканавання: малодшаму — «брахманскае» імя Ар’я, сярэдняму — «кшатрыйскае» імя Typa, старэйшаму — Сайрыма (трэба думаць, адпаведнае «трэцяй функцыі» — гаспадарчай, паводле Ж. Дзюмезіля). Яны ж аказваюцца i родапачынальнікамі народаў: арыяў-іранцаў, туранцаў і, верагодна, сарматаў. Асноўная калізія «Шахнамэ» — дынастычнае суперніцтва паміж іранцамі i туранцамі, якое, падобна да суперніцтва пандаваў i каўраваў у «Махабхараце» i траянцаў i ахейцаў у «Іліядзе», набывае па сутнасці касмаганічнае гучанне.
Даволі дэталёва разабраўшы дадзены сюжэт, А. Прохараў зацямляе:
«Некаторыя матывы іранскага падання супадаюць з легендамі аб палескім князі Туры. Абодвух разглядаюць як эпанімы: паводле імя палескага Тура названы горад i яго насельніцтва, паводле імя іранскага — краіна i яе насельнікі. I гэта, канечне, сама адпаведнасць імёнаў, якія адлюстроўваюць ідэю сілы i магутнасці» (55).
Адштурхоўваючыся ад гэтага сцвярджэння, аўтар спрабуе акрэсліць прастору i час магчымага ўзаемадзеяння далёкіх продкаў палешукоў з іранцамі, i яго позірк натуральна спыняецца на Паўночным Прычарнамор’і (раздзел 4 «Причерноморье: степной иранский мир и милоградцы»). У якасці аб’ектаў культурнага ўздзеяння разглядаюцца насельнікі поўдня цяперашняй Беларусі і поўначы Ўкраіны, якія стварылі так званую мілаградскую культуру жалезнага веку (пераважна сярэдзіны I тыс. да н. э.). Суб’ект уздзеяння — прадстаўнікі скіфскага суперэтнасу, якія панавалі ў Паўночным Прычарнамор’і да прыходу сарматаў (прыкладна да III ст. да н. э.).
Таксама цікавыя назіранні Ф.Д. Клімчука, што да перагаласоўкі е > a ў гаворках Драгічынскага, Іванаўскага, Маларыцкага, Кобрынскага i Пінскага раёнаў кшталту дань «дзень», набо «неба», сарцэ «сэрца», мад «мёд», вачур «вечар» i інш., якая быццам бы адпавядае вядомай індаіранскай фанетычнай асаблівасці. Сам Ф.Д. Клімчук зацямляе: «Хутчэй за ўсё гэта звычайная выпадковасць», але дапускае, што пэўны час магло існаваць змяшанае славянска-іранскае i славянска-індаарыйскае насельніцтва, але індаіранскі кампанент быў цалкам асіміляваны, засталіся толькі некаторыя моўныя сляды. Насамрэч, тут поўнай адпаведнасці няма, бо палескае е > а адбываецца толькі ў націскных складах, тады як у індаіранскіх мовах е, о > аўва ўсіх пазіцыях.
Закрануўшы тэму ірана-палескіх кантактаў, аўтару не варта было абмяжоўвацца толькі жалезным векам. Бо самыя непасрэдныя кантакты маглі мець месца акурат у другой палове X ст. У гэты час Фірдаусі ствараў свою паэму «Шахнамэ», г. зн., па сутнасці, афармляў тое, што было на слыху ў іранскім свеце i існавала ў розных фальклорных формах, i ў гэты ж час у Кіеве вайсковы гарнізон складаўся амаль вылучна з харэзмійцаў і імі ж здзяйснялася адміністрацыйная ўлада. Новыя гаспадары Кіева — русы — павінны былі лічыцца з гэтай рэаліяй i нават улучылі ў кіеўскі пантэон іранскіх Хорса i Сімаргла (980 г.).